У Целяханах “выжылі” з працы рабочага, які абараняў свае правы



Станочнік 4 разраду прадпрыемства “Беларусьгандаль” ў Целяханах (былая лыжная фабрыка) Міхаіл Мялік вымушаны быў звольніцца з-за невыносных умоваў, якія яму стварыла начальніца цэха – ветэрынар па адукацыі Валянціна Канановіч.

[Not a valid template]

Начальства раздражняла, што Міхаіл Мялік абараняў свае правы на працу і нармальныя яе ўмовы, кажа Мялік:

– На станку, на якім я працую, кепска дзейнічае вентыляцыя. І пілавінне – частка ў вентыляцыю ляціць, а частка – пад станок. І мы з напарнікам уязлі гафру натачылі і выцягвалі пілавінне. У мінулым годзе я ў Бярозу звяртаўся ў інспекцыю – вентыляцыя зусім не цягнула – пад станок пілавінне ляцела. У вочы ляцела… Кожны год пераводзілі мяне на іншую працу – у 2011 годзе брыкет прэсаваць, у 2012 годзе перавялі мяне ў лыжны цэх – лыжы клеіць.

“Прыходзілася па месяцы адпрацоўваць, каб не звольнілі”, – кажа рабочы.

Па яго словах, калі кіраўнік хоча звольніць, то ў прыдзірках меры няма.

2014-09-03_vasilevicz_praca na belarusbud u cieliachanach

Па словах грамадскага актывіста Станіслава Халадовіча, магчыма таму не цэняцца добрыя спецыялісты і выжываюцца з працы, што на кіраўнічых пасадах “Беларусьбуда” ў Целяханах адны селькагаспадарчыя работнікі: ад аграномаў, заатэхнікаў да ветэрынараў.

 

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя