Беларусы прайшлі ў фінал конкурсу NASA



Праект Wake Up NEO выйшаў у фінал міжнароднага хакатона NASA Space Apps Challenge 2016. Пераможца апошняга этапу спаборніцтваў будзе вызначаны таксама з дапамогай галасавання.

Ініцыятыве беларусаў ўдалося трапіць у топ-5 лепшых праектаў па выніках галасавання. Больш за 5600 галасоў дапамаглі праекту падняцца на чацвёртае месца, перадае tut.by

Цяпер канкурсантаў чакае фінальная сутычка: новае галасаванне працягнецца да 21 траўня. Падтрымаць беларусаў можна па спасылцы (патрэбна папярэдняя рэгістрацыя). Галасаваць можна адзін раз у дзень.

Пераможцам у намінацыі People’s Choice стане адзін праект. Яго аўтары атрымаюць магчымасць назіраць запуск касмічнага апарата ў космас.

Нагадаем, праект мінчан Wake Up NEO наўпрост вырашае праблему астэроідаў, якія «згубіліся». Калі з’яўляецца інфармацыя, што новы астэроід на самай справе ўжо назіраўся раней, гэта дазваляе астраномам палепшыць разлічаныя параметры яго арбіты, а такім чынам, і ўдакладніць яго пагрозу для Зямлі.

Конкурс NASA Space Apps сабраў сёлета больш за 1200 праектаў з 160 гарадоў па ўсім свеце. У паўфінал трапіла 25 лепшых ідэй і распрацовак, адабраных журы. Арганізатарам конкурсу выступіла NASA – Нацыянальнае ўпраўленне па паветраплаванні і даследаванню касмічнай прасторы ЗША.