Слонімскія актывісты сабралі подпісы супраць алкагалізацыі



“Актывісты БХД сумесна з іншымі грамадскімі арганізацыямі завершылі першы этап кампаніі „Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю і тытуню”, – паведаміў мясцовы каардынатар аргкамітэту БХД Іван Бядко.

Людзі ставіліся да гэтага вельмі добра. Будзе прымацца Закон пра рэалізацыю алкаголю, і ў яго трэба ўнесці папраўкі, каб адпускалі алкаголь не з 18, а з 21-го года.

Паводле актывіста, слонімцы выявілі неабыякавасць да будучыні дзяцей, паставіўшы подпісы пад зваротам да ўладаў.

Подпісы былі перададзеныя ў Слонімскі райвыканкам.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя