У Баранавічах забаранілі пікет супраць збяднення



Кіраўнік прафсаюзнай суполкі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці ў Баранавічах Рыгор Грык не зможа правесці 22-га траўня трохгадзінную акцыю супраць збяднення. Гарвыканкам паведаміў, што Грык не можа быць арганізатарам пікету пасля адміністрацыйнага спагнання на працягу года, кажа Рыгор Грык:

– Гэта ж не першы пікет, які я замаўляў. За апошнія гады я напэўна замовіў шэсць пікетаў супраць збяднення. Ні на адну заяву я не атрымаў дазволу. І былі такія адказы з нашага гарвыканкаму, што збяднення ў нас няма і нам вельмі добра жывецца.

Рыгор Грык быў пакараны ў красавіку месяцы судом Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы штрафам у 40 базавых велічынь за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 28 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя