Хакейная зборная Беларусі засталася ў эліце



Хакейная зборная Беларусі адстаяла сваё месца ў вышэйшым дывізіёне. У сваім заключным паядынку чэмпіянату, дзе падначаленым Дэвіда Льюіса патрэбна было набраць хоць ачко, дружына Беларусі перамагла Францыю з сухім лікам 3:0. Першы перыяд галоў не прынёс, а вось у другім беларуская каманда схіліла шалю вагаў на свой бок. Лік адкрыў Андрэй Стась, падвоіў перавагу Джэф Плат. У заключнай траціне той жа Стась давёў лік да буйнага. Цікава, што ажно тры асістэнцкія перадачы запісаў на свой рахунак Шарль Лінгле.

У выніку Беларусь заняла 6-е месца ў сваёй групе і класіфікавана на агульным 12-ым месцы. Элітны дывізіён пакідаюць Казахстан і Венгрыя.