„Крумкачы” узлятаюць усё вышэй



Некалькі матчаў восьмага туру футбольнага чэмпіянату Беларусі прайшлі ў аўторак. Гарадзенскі „Нёман”, дзякуючы двум галам у першым тайме Рамана Васілюка і Арцёма Канцавога, дамогся першай вікторыі ў турніры і падняўся з апошняга месца на 15-е. Гарадзенцы перамаглі дастаткова паспяховую астатнім часам „Іслач” – 2:1.

Але цэнтральны матч адбыўся ў сталіцы. Там дэбютанты вышэйшай лігі „Крумкачы” спляжылі менскае „Дынама” – 4:1. Пасля першага тайму пасля трапных стрэлаў Сяргея Корсака і Сяргея Шчагрыковіча лік быў 2:0. Пасля антракту Вячаслаў Глеб давёў справу да разгрому. Але гэта было яшчэ ня ўсё. Пазней Шчагрыковіч зрэзаў мяч у сваю брамку, а за пару хвілін да канца Яўген Шыкаўка аднавіў розніцу ў ліку.

„Крумкачы” такім чынам набралі ўжо 14 ачкоў, ідуць на другім месцы і саступаюць у табліцы толькі чэмпіёну – барысаўскаму БАТЭ.