У Берасці сумавалі па СССР



’’OK GOOGLE СССР’’ – імпрэза пад такой назвай прайшла ў Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі. Яна была прымеркавана да міжнароднай акцыі ’’Ноч музеяў’’ і ўключала ў сабе прыём мукулатуры, сеанс адначасовай гульні ў шашкі, нарды, даміно, маршыраванне піянерскіх атрадаў, паказ савецкай моды, конкурс ’’Стылягі’’.

2

Вядучы спецыяліст установы Жанна Абламская падкрэсліла, што мерапрыемства – гэта магчымасць пераасэнсавання нядаўняй гісторыі:

– Лічыцца, што гісторыя – гэта тое, што было 200-300 гадоў таму. А тое, што адбывалася 20 гадоў таму, чамусьці хутка забываецца. І нават прадметы таго часу не захоўваюцца, знішчаюцца, выкідваюцца, на іх не звяртаюць увагі. Таму мы, напэўна, хочам засяродзіць увагу на гэтым часе, каб захоўвалі яго, бо гэта усё ж такі нашая гісторыя, нашае дзяцінства.

У залах музею ў час мерапрыемстваў таксама гучалі лозунгі піянераў ’’Будзь гатовы! Заўсёды гатовы!’’, а каля ўваходу працавала палявая кухня.

b16c530d19fb2bb6b687b69647d10f47

e2837860e1473fb0cf20fe2812f1b30c

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота realbrest.by