Фірму „Ніка-таксі” Мікалая Аўтуховіча пазбавілі ліцензіі



Фірму „Ніка-таксі” лідара руху салідарнасці „Разам” Мікалая Аўтуховіча пазбавілі ліцэнзіі. Актывіст лічыць гэта помстай з боку чыноўнікаў з Міністэрства транспарту, бо ліцэнзіі пазбавілі толькі за тое, што адзін з  работнікаў фірмы своечасова не змог прайсці тэхагляд.

– На вуліцу выкідваюць 25 чалавек. Ці разумны чыноўнік, каб вынесці такі прысуд. Людзі працуюць, у іх сем’і, у нас у некаторых кіроўцаў па двое дзяцей і жонкі цяжарныя трэцім. Ёсць крэдыты. І гэта ніяк не хвалюе гэтых людзей, якія падпісваюць такія загады. Вельмі шмат ёсць дырэктываў аб бюракратызацыі чыноўнікаў Лукашэнкі, дзе ён кажа, каб не было ніякай страты фінансавай – толькі папярэджваць. Яны ўсё гэта ведаюць. Шмат ёсць магчымасцяў, каб не пазбаўляць ліцэнзіі, а яны пазбавілі.

Былы палітвязень гаворыць, што цяпер, без асноўнага месца працы, сканцэнтруецца на справах руху салідарнасці „Разам”. „Без працы не застануся, але шкада тых людзей, якія працавалі на фірме, якіх дзяржава выкінула на вуліцу”, – дадаў Мікалай Аўтуховіч.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя