Аўгустоўскі канал запрашае сяброў



Беларуска-польскі турыстычны форум і рэгіянальнае свята “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” пройдуць у раёне шлюза Дамброўка 21-га траўня. Прадстаўнікі турыстычных фірмаў суседніх краін маюць намер абмеркаваць шляхі далейшага супрацоўніцтва і развіцця турыстычнай галіны транспамежнага рэгіёна.

DSC_7445

Як зазначае намеснік старшыні рэспубліканскага турыстычна-спартыўнага саюза Сяргей Каляда, у першую чаргу размова пойдзе пра эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу Аўгустоўскага канала і прыцягненне сюды замежных турыстаў:

– Аўгустоўскі канал стаў своеасабліваю брамай для актыўнай турыстыкі. Нашыя польскія сябры прыходзяць на байдарках па Аўгустоўскім канале, а пасля мы іх накіроўваем далей па Беларусі. Цікавасць для спартыўных турыстаў – гэта правядзенне спартыўных турыстычных фестываляў, куды можна было б прыехаць замежным турыстам і паўдзельнічаць.

Падчас правядзення мерапрыемстваў будзе ўрачыста адкрыты музей гісторыі Аўгустоўскага канала. Экспазіцыя месціцца ў былым доме даглядчыка на шлюзе Дамброўка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота grodnonews.by