Музей Коласа ў Пінкавічах шукае новыя экспанаты



“Падары музею экспанат”, – такую назву мае добраахвотная акцыя, аб’яўленная літаратурна-краязнаўчым музеем Якуба Коласа ў Пінкавічах, што ў Пінскім раёне Берасцейскай вобласці.

pinkovichi-muzej_2

Сэнс у тым, каб аздобіць новымі экспанатамі музей. Ад грамадзян установа гатовая прыняць старажытныя вырабы, фотаздымкі, якія перадаюць лад жыцця беларусаў альбо звязаныя з класікам айчыннай літаратуры.

На думку краязнаўцы Эдуарда Злобіна, варта задумацца над стварэннем адзінага літаратурна-турыстычнага маршрута па Пінскім Палессі. Рэгіён мае некалькі тэматычных музеяў, якія названыя ў гонар знаных творцаў:

– У рэгіёне існуе некалькі літаратурных музеяў, такіх як Музей Блока ў Лапаціне, Музей Якуба Коласа ў Пінкавічах. Варта было б зрабіць асобны літаратурны маршрут па Піншчыне – Піншчына літаратурная, куды ўвайшлі б паездкі ў Лапацін, Пінкавічы, Парэчча – Рудку, дзе ёсць цікавы музей, прысвечаны Яўгеніі Янішчыц.

Перадаць экспанат у літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў Пінкавічах магчыма праз Пінскі раённы аддзел адукацыі, спорта і турызма.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінкавічы

Фота fotobel.by