У Расеі масава затрымліваюць украінцаў



Расейская паліцыя масава затрымлівае ўкраінскіх грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі РФ па асабістых справах.

Пра гэта з расейскага следчага ізалятара паведаміў маці журналіст Станіслаў Кліх, перадае ТСН.ua.

Яго ўжо тройчы перавозілі ў розныя рэгіёны, але так і не прад’явілі ніводнага абвінавачвання.

Маці журналіста кажа, што праваахоўнікі цікавіліся, ці не з’яўляецца ён сябрам „Правага сектара”. Акрамя таго, па яе словах, сын у тэлефоннай размове паведаміў, што затрыманых у Расеі ўкраінцаў „вельмі шмат”.

Пасля 25 жніўня сувязь з Кліхам перапынілася.

[youtube id=”HF5rK6zH0DA”]

unian.net