Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале US Open



Вікторыя Азаранка выбыла з адзіночнага турніру адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, прайграўшы ў чвэрцьфінале расейцы Кацярыне Макаравай з лікам 4:6, 2:6. Макарава лідыравала вялікую частку матчу. Толькі аднойчы ў першым сэце беларусцы, якая саступала 1:2, удалося выйграць два геймы запар і вырвацца наперад – 3:2. Кацярына Макарава ўпершыню ў кар’еры прабілася ў паўфінал турніру «Вялікага шлема». Азаранка ж апусціцца ў сусветным рэйтынгу на 7 пазіцый, паколькі ня здолела “адбіць” мінулагоднія ачкі на US Open. Беларускае Радыё Рацыя