Парашэнка распавёў Меркель свой план мірнага ўрэгулявання на Данбасе



Гэты план можа стаць асновай для перамоваў кантактнай групы па Украіне ў Менску 5-га верасня. Прэзідэнт Украіны агучыў яго ў тэлефоннай размове з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель учора ўвечары. Парашэнка выказаў надзею, што ўсе бакі пагодзяцца наконт спынення агню. Ён „падтрымаў гатоўнасць расейскага боку да рэалізацыі сумеснага плана дзеянняў па мірным урэгуляванні”, паведамляе прэс-служба. На думку Парашэнкі, план дзеянняў павінен змяшчаць „узаемныя абавязанні наконт рэжыму двухбаковага спынення агню, вывад усіх замежных войскаў з тэрыторыі Украіны, увядзенне буфернай памежнай зоны ды вызваленне ўсіх закладнікаў і грамадзян Украіны, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі Расеі”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота lenta-ua.net