У Беластоку пачынаюцца Дні сучаснага мастацтва



Адбудуцца майстар-класы, канцэрты і спектаклі. Беластоцкі асяродак культуры запрашае ў выхадныя на 31-я Дні сучаснага мастацтва.

HD_1920x1080

Ужо сёння Тэатр Montownia i тэатр Papahema пакажуць спектакль “Дзюймовачка для дарослых”. Пачатак а 18-й у драмтэатры. Таксама а 18-й у Беластоцкім лялечным тэатры адбудзецца спектакль Figurentheater Wilde&Vogel i групы Coincidentia: Faza REM Phase.

Ёсць таксама і беларускі акцэнт на сёлетнім фестывалі. У 17.30 тэатральна-танцавальныя майстар-класы правядзе Яўген Карняг – заснавальнік Korniag Theatre, кажа арганізатарка ДСМ Анна Лушынская:

– Майстар-клас накіраваны на моладзь з 15 гадоў, якая мае асновы працы ў тэатры або ў танцавальных калектывах.

Дні сучаснага мастацтва працягнуцца да нядзелі. Завершыць мерапрыемства спектакль Korniag Theatre „The Latent Men”.

Квіткі на ўсе мерапрыемствы можна набыць у касе Беластоцкага асяродка культуры.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток