„Падарожжы па родных мясцінах” Аляксандра Місцюкевіча



Кніга Аляксандра Місцюкевіча „Падарожжы па родных мясцінах” выйшла ў Гародні. Грамадскі актывіст, краязнаўца, шматгадовы кіраўнік абласной рады Таварыства беларускай мовы восем гадоў збіраў матэрыялы пра гісторыю сваёй малой радзімы, вёскі Піронім на Слонімшчыне, на працягу чатырох стагоддзяў.

IMG_5994

Праца мела для аўтара перадусім унутраную патрэбу – даведацца пра ўласны род, а пасля – пра родныя мясціны.

 Калі я залез у архіў, то прачытаў, што суконная фабрыка ў маёнку Піронім выпускала сукно і фланель. Для мяне цікавым адкрыццём было тое, што ў маіх продкаў было шмат дзяцей: у аднаго майго прапрадзеда было 3 сыноў і дачка, у другога – 4 сыноў і дачка. Ну, і іншая справа – людзі жылі на зямлі. А пасля 1963 года зямля дзялілася, таму яе было мала. Так мае продкі пачалі аддаваць дзяцей вучыцца.

Згадваюцца ў кнізе вёскі Піронім, Львоўшчына, Ісаевічы, Дзераўная. Кніга ўтрымлівае базу спасылак з крыніцаў, з якімі працаваў Аляксандр Місцюкевіч. Выданне ажыццявіла фірма „ЮрСаПрынт” за асабісты кошт аўтара.

IMG_5995

IMG_5997

Гэта праца – добры ўнёсак для краязнаўцаў, якія вывучаюць гісторыю Гарадзеншчыны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня