Станіслава Шушкевіча чакае суд



Былога спікера Вярхоўнага савета Станіслава Шушкевіча 24 траўня будуць судзіць за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса, які адбыўся 15 траўня ў Менску. Разгляд адміністрацыйнай справы пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёна Менска.

Станіслаў Шушкевіч

Станіслава Шушкевіча звінавачваюць па двух артыкулах: удзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі. Пратаколы за ўдзел у кангрэсе прыйшлі ўжо прынамсі чатыром удзельнікам мерапрыемства, у тым ліку лідару прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу.

Паводле БелаПАН