Жодзінскае „Тарпеда” упершыню выйграла Кубак Беларусі



Жодзінскае „Тарпеда” упершыню ў суверэннай гісторыі выйграла футбольны Кубак Беларусі. У вырашальным матчы за трафей жодзінцы ў Берасці адолелі чэмпіёна краіны – барысаўскі БАТЭ – 0:0 у асноўны і дадатковы час, 3:2 па пенальці. Героем сустрэчы стаў брамнік Валерый Фамічоў, які парыраваў тры пасляматчавыя пенальці. Яго калега Сяргей Чэрнік здолеў адбіць адзін удар, а сама першы стрэл Яўгена Клапоцкага прыняла на сябе папярэчына брамы.

Да поспеху „аўтазаводцаў” прывёў трэнер Ігар Крывушэнка. Цікава, што менавіта ён, кіруючы БАТЭ, упершыню выйграў Кубак краіны для барысаўцаў – было гэта ў 2006-ым годзе.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, фота Хлябца Максіма