Слонімская “Ноч музеяў”
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Язэпа Стаброўскага падтрымаў міжнародную акцыю “Ноч музеяў” і наладзіў сваё музейнае мерапрыемства. Гэта ўжо не першы год як музей у Слоніме адзначае цікавае свята. І з кожным годам яно становіцца ўсё больш масавым і разнастайным.
У мінулую суботу, 21 траўня, “Ноч музеяў” пачалася каля музея на спецыяльнай пляцоўцы з арлом. Мясцовыя юныя артысты паказалі вясёлую праграму “Рытмы часу” з песнямі і танцамі.
У гэты вечар працавалі выставы “Рэдкая кніга і ікона”, рэтра-інсталяцыя “Фота на памяць”, адбылася прэзентацыя фотавыставы Дзмітрыя і Вольгі Наўгародскіх, прысвечаная вяселлю, і шэраг іншых добрых спраў.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара.