Раман Юргель: Смяротнага пакарання ў ХХІ стагоддзі не павінна быць
Інстытут смяротнага пакарання ў Беларусі застаецца не вырашанай праблемай. Пра гэта згадваюць сябры праваабарончых арганізацыяў: Беларускага Хельсінкскага камітэту, праваабарончага цэнтру “Вясна” у кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.
На думку праваабаронцаў мараторый на смяротнае пакаранне, ці адмова ад яго – гэта магчымасць паляпшэння стасункаў з Еўразвязам.
„Апошняе пакаранне, звязанае з Гарадзеншчынай адбылося ўвёсну, калі расстралялі Паўла Сялюна”, – кажа каардынатар БХК па гарадзеншчыне Раман Юргель.
– Даносім інфармацыю да грамадзянаў, да чыноўнікаў, праваахоўных органаў пра тое, што наяўнасць смяротнага пакарання – гэта нонсенс для Еўропы. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе у якой ёсць у наяўнасці смяротнае пакаранне. У нашым ХХІ стагоддзі смяротнае пакаранне – гэта такая з’ява, якой не павінна быць.
На думку праваабаронцы ўлады маюць зацікаўленасць ў захаванні смяротнага пакарання.
На жаль, улады ігнаруюць касацыйныя скаргі асуджаных на смерць у камітэт па правах чалавека ААН і не даюць адтэрміноўкі на разгляд.
На сайтах БХК і Праваабарончага цэнтра „Вясна” ёсць інфармацыя, якая можа дапамагчы чалавеку вызначыцца ў асабістым стаўленні да гэтага віда пакарання.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя