Надзея Артымовіч атрымала ўзнагароду



CIMG1871Беларуская паэтэса Надзея Артымовіч, звязаная з Бельскам Падляшскім, атрымала віншавальны ліст, прымеркаваны да 46-годдзя сваёй дзейнасці. Узнагароду ўручыў ёй бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі. “Прыемна быць ацэненай якраз у гэтым горадзе,” – кажа Надзея Артымовіч:

– Я дэбютавала ў красавіку 1970 года. І гэта шмат часу ў жыцці чалавека. І для мяне як аўтаркі таксама. Таму гэта ўзнагарода, натуральна, вельмі важная для мяне.

CIMG1884Віншавальны ліст Надзея Артымовіч атрымала ў час «Дзён славянскай пісьменнасці», што ладзіць Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, у якім у 1986 годзе прайшла сустрэча з паэтэсай. З гэтым мерапрыемствам звязаны пачаткі існавання музея, якому сёлета спаўняецца 30 гадоў з пачатку існавання.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара