У Аўстрыі перамог усё ж прадстаўнік „зялёных”



Аляксандр ван дэр Бэллен, былы лідар партыі Зялёных, абраны прэзідэнтам Аўстрыі. Пра гэта паведамляе аўстрыяцкая прэса, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы. Паводле неафіцыйных даных ён апярэдзіў скрайне правага кандыдата Норбэрта Хофера ўсяго на некалькі тысяч галасоў.

Паводле папярэдніх вынікаў у другім туры выбараў Хофэр апярэджваў канкурэнта амаль на 150 тысяч галасоў. Аднак зыход выбараў вырашылі больш 700 тысяч бюлетэняў, дасланых праз пошту. Па выніках іх падліку ў панядзелак ван дэр Бэйлен вырваўся наперад.

Афіцыйна вынікі галасавання будуць падведзены бліжэйшымі гадзінамі.

Беларускае Радыё Рацыя