Расея – абсалютны чэмпіён па допінгу ў лёгкай атлетыцы (інфаграфіка)



Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) апублікавала новы спіс спартоўцаў, якія трапіліся на допінгу і якіх адхілілі ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай IAAF.

У спісе больш 300 спартоўцаў з 62 краін свету. Больш за ўсіх за ўжыванне допінгу адхілена расейскіх лёгкаатлетаў. Выданне „Настоящее время” падрыхтавала інфаграфіку на падставе даных справаздачы асацыяцыі. Беларусь у гэтым малапачэсным спісе дзеліць 11-14-е месца.

97054_big