У Берасці ІП працягваюць працу
Больш за 90 працэнтаў берасцейскіх прадпрымальнікаў працягваюць працу. Яны сцвярджаюць, што знайшлі ўсе неабходныя сертыфікаты або сталі прадаваць выключна беларускія тавары. Астатнія, хто не выйшаў на працу, здалі свае пасведчанні пра прадпрымальніцкую дзейнасць у сувязі з немагчымасцю яе працягнуць і з’ехалі з краіны або знайшлі іншую нішу.
Эканаміст Яраслаў Раманчук адзначае, што прадстаўнікам малога бізнесу неабходны яшчэ час, каб зразумець сутнасць сітуацыі:
– Калі ўлады пачнуць прымаць меры супраць прадпрымальнікаў, сітуацыя можа закіпець. Я думаю, што нават у 2016-2017 годзе. Гэта вельмі хутка. Бо яны разумеюць, што іх ашукалі. Але дзеля таго, каб нашы прадпрымальнікі прачнуліся, трэба каб іх ашукалі не адзін, а дзесяць разоў. І вось мы зараз у сітуацыі, калі іх ашукалі 8 разоў. Яшчэ малы рэсур ёсць, але неўзабаве можа скласціся так, што давядзецца прадаваць свае вялізныя дамы, машыны.
Як лічыць Раманчук, тады ІП зразумеюць, што рэч не толькі ў тым, як дамовіцца з уладамі, а і ў тым, каб змяніць тую сістэму, у якой яны працуюць.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце