Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Гародні



Выступ Зміцера Вайцюшкевіча ў Гародні на “Мова Нанова Гародня” складаўся з тузіна разнастайных песень.

Зміцер Вайцюшкевіч

Новыя песні на словы Уладзіміра Някляева перамяжоўваліся з песнямі пра ваўка з альбому “Цацачная крама”, а “Нёман” і “Бывайце здаровы” разам са спеваком спявала ўся зала:

– Традыцыйна ласкава сустракаюць воплескамі, песнямі і любоўю. Такая любоў у нас узаемная з Гародняй, мяне любяць, я люблю. Каб не любілі, дык я б можа і не пёр так 130-140 кіламетраў там, дзе не трэба гэтага рабіць. Дзякуй Богу паспеў і я вельмі рады гэтаму.

Зміцер трохі спазніўся на гарадзенскую сустрэчу, на якую адмыслова ехаў з Польшы.

Наступны выступ музыкі можна будзе пачуць у Вайцюшках, дзе 28 траўня адбудзецца невялікі фэст, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння паэта Генадзя Бураўкіна.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня