Актывіста судзяць за акцыю салідарнасці з антыфашыстамі
У судзе Цэнтральнага раёна Менска працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы актывіста „Пошуга” і фігуранта „справы графіцістаў” Вячаслава Касінерава.
У першы дзень судовага пасяджэння 26-га красавіка суддзя Вікторыя Шабуня прыняла рашэнне адправіць пратакол правапарушэння на дапрацоўку, паколькі ў ім выявілася шмат недакладнасцяў і блытаніна з часам здзяйснення правапарушэння.
Касінерава вінавацяць па артыкуле аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося 8-га красавіка каля будынку ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Менску.
Тады некалькі юнакоў правялі акцыю ў падтрымку арыштаваных антыфашыстаў, вывесіўшы расцяжку “Лапы прэч ад антыфашыстаў” і запаліўшы фаеры.