Віктар Маргелаў: Трэба зразумець, куды збіраемся ісці…



“Сёння асобным прадпрыемствам дзяржава аказвае большую дапамогу, чым усяму радпрымальніцтву разам”, – кажа сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

Віктар Маргелаў

Віктар Маргелаў (Фота ced.by)

Міністэрства эканомікі мае намер распрацаваць Стратэгію развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на перыяд да 2030 году. Мэтай гэтага стане “стварэнне спрыяльных умоў фарміравання і функцыянавання прадпрымальніцкага асяродку”.

Віктар Маргелаў: Гэта – выклік нашай нацыянальнай эліце. У тым ліку, да інтылектуальнай і навуковай эліты. Таму што, як і любую складаную рэч, аднаму на энтызіязме гэта немагчыма зрабіць. І не важна, хто будзе рабіць – урад ці прадпрымальніцтва. Патрэбна і пэўную тэарэтычную базу адпрацаваць, і прымяніць падыходы навукова-тэхнічнага прагрэса, і суветнай эканомікі. Каб хаця б разумець, куды ідзем і куды трэба ісці. А проста так на свой страх і рызыку пабудаваць, напрыклад, 100 дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, то гэта не выхад. Ад гэтага можа быць яшчэ горш. Мы ўсё гэта распісалі і паказваем ураду. Зараз збіраюцца прапановы аб структуры Стратэгіі. А напачатку наступнага месяца пачнецца праца.

РР: Якія першыя крокі найперш павінна зрабіць улада, каб даць штуршок развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва?

Віктар Маргелаў: З аднаго боку амаль ўсе прадпрымальнікі ў адзін голас адразу скажуць: дайце нам базавыя ўмовы для развіцця – нізкія падаткі, менш праверак, гарантыю прыватнай уласнасці… З іншага – зразумела, што ўлады лічаць, што гэта не трэба даваць у сёняшніх умовах. Але бізнес можа зрабіць канкрэтныя прапановы. Напрыклад, мы зробім тое і такі будзе вынік: аб’ём вытворчасці давядзём да такіх паказчыкаў, столькі працоўных месцаў створым, узровень зарплаты будзе вось такі… Але ў такім выпадку трэба выходзіць на канкрэтныя планы і праграмы. Хаця тут таксама ёсць свае пытанні. Бо асобным прадпрыемствам дзяржава аказвае большую дапамогу, чым усяму прадпрымальніцтву разам. Таму чакаем сур’ёзную размову, пасля якой можна было б выйсці на рэальны расклад.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя