“Адказ на Еўразійскі выклік, кінуты Усходняй Еўропе”



У Варшаве прайшла каферэнцыя, арганізаваная “Хартыяй-97” сумесна з Фондам Вышаградскай групы. Эксперты з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дыскутавалі наконт таго, як павінен адказаць Захад на пашырэнне Еўразійскай аўтарытарнай ідэі. Адмыслоўцы таксама прэзентавалі свае парады кіраўніцтву Еўразвязу адносна таго, якімі павінны быць дачыненні з рэжымам Лукашэнкі, гаворыць Уладзімір Кобец, каардынатар праекта:

– На гэтым мерапрыемстве быў прэзентаваны дакумент, папярэдні пакуль што, з рэкамендацыямі Еўропе, Брусэлю і ўсім краінам дэмакратыі, што рабіць з еўразійскім выклікам, кінутым краінам Усходняй Еўропы і Захаду ўвогуле.

Сярод іншага, у рэкамендацыях кіраўніцтву Еўразвязу гаворыцца аб тым, што палітыка ў дачыненні да Усходняй Еўропы павінна грунтавацца на еўрапейскіх каштоўнасцях:

– Моц Еўропы – ў яе прынцыпах. Яна пабудавана на падмурку свабоды і дэмакратыі. Тыя часовыя посьпехі, якія здабыве „пуцінская” Расея, толькі з-за таго, што Еўропа не карыстаецца сваімі моцнымі перавагамі. Вяртанне да сваіх асноваў, да таго, на чым быў пабудаваны Еўразвяз, даў бы па руках аўтакратам. Цвёрдыя пазіцыі дазволілі б беларусам змяніць уладу Лукашэнкі на дэмакратычны строй і вярнуць Беларусь у сям’ю вольных краінаў Еўропы.

На канферэнцыі падкрэслілі небяспеку расейскага імперыялізму. Гаварылася таксама пра неабходнасць моцнага супрацьстаяння расейскай прапагандзе і ўплыву Крамля як у Беларусі, так і ў краінах Заходняй Еўропы.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота: reporter.by