„Беларусь-АТО” змяняе прыярытэты
Гуманітарныя грузы, што перавозіў гуманітарны маршрут „Беларусь-АТО” ва Украіну, цяпер будуць адпраўляцца ў вобласці, што мяжуюць з тэрыторыяй АТО.
Валанцёры для гэтага маршруту збіраюць рэчы па ўсёй Беларусі ў Менску і Гародні, Берасці ды Гомелі. Разам яны сабралі некалькі тонаў рэчаў, што перадалі жыхарам Украіны.
Што памянялася ў апошні месяц дзеяння маршруту распавядае ініцыятар ініцыятывы Андрэй Стрыжак:
– У Чарнігаў будзе адпраўдяцца мэтавая дапамога, бо мы ўжо дакладна ведаем гэтыя сем’і, ведаем людзей, якія атрымліваюць нашу дапамогу і будзем працаваць з імі больш мэтна. А вялікія зборы, якія мы не спыняем, будуць рабіцца для таго, каб адпраўляцца менавіта ў зону баявых дзеянняў.
Апроч рэчаў валанцёры ў Беларусі збіраюць грошы на аўтамабілі для Добраахвотніцага мабільнага шпіталя імя Міколы Пірагова. У зоне АТО ўжо працуюць тры аўтамабілі, грошы на якія збіралі беларускаія валанцёры.
Беларускае Радыё Рацыя