Ганна Калантай: Цяпер адгукніся, ён табе скажа



Ужо некалькі дзён у прэсе і грамадстве абмяркоўваецца выпадак, які здарыўся ў менскай гімназіі №74. Адзін з гімназістаў нажом некалькі разоў параніў настаўніцу расейскай мовы, якая ў выніку трапіла ў рэанімацыю.

Сітуацыю каментуе настаўніца з вялікім стажам працы – Ганна Калантай, якой зараз амаль 90 гадоў, і якая згадвае пра ранейшы вялікі аўтарытэт настаўнікаў:

– Цяпер ідзе па вуліцы выражаецца, не глядзіць, што тут дарослыя, рознымі словамі. Гэтага не было, не чулі мы ад вучняў нідзе – ні пры школе, ні на вуліцы, каб якія словы былі непатрэбныя. А цяпер адгукніся, ён табе скажа вунь як.

Як кажа Ганна Калантай, за гады сваёй вучобы ў школе і пазнейшых гадоў працы ў школе, яна ніводнага разу ня чула пра выпадкі гвалту над настаўнікамі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя