Гарадзенка: Хіба можна пражыць на паўтара мільёна?!



На Гарадзеншчыне павялічваецца колькасць малазабяспечанага насельніцтва. Паводле дадзеных Белстата, лічба бедных людзей ў Гарадзенскай вобласці набліжаецца да адзнакі сорак тысяч чалавек. Найбольш церпяць шматдзетныя сем’і, пенсіянеры і беспрацоўныя, многія з якіх знаходзяцца на мяжы выжывання:

– Атрымліваю 2 мільёны, за гэтыя грошы трэба аплаціць кватэру і пражыць. Жывём за кошт таго, што маці крышачку дапамагае з пенсіі, бяру ў доўг. Выжыць немагчыма.

– Што, калі пенсіянер, то і жыць не трэба?! Атрымліваем 2 мільёны.

– На паўтара мільёна хіба можна пражыць, калі я плачу за кватэру 600 тысяч?

– Ідзіце, працуйце за паўтара “лімона”. Што гэта за заробак для здаровага мужыка? Гэта не сур’ёзна.

Адрасную сацыяльную дапамогу на Гарадзеншчыне атрымліваюць больш за 25 000 чалавек. На гэтыя мэты выдаткуецца амаль шэсьцьдзясят мільярдаў рублёў – у сярэднім дзьвесце тысяч (амаль 10 даляраў) штомесяц на чалавека.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота ej.by