Суд прызнаў Вячаслава Сіўчыка вінаватым



Толькі з трэцяй спробы суд Цэнтральнага раёна здолеў абвясціць прысуд па справе Вячаслава Сіўчыка.

25572BFD-C9C3-4A08-86F0-2457C2B21196_mw1024_s_n

Брутальна затрыманага ўначы ў пад’ездзе ўласнага дома палітыка абвінавачвалі ў непадпарадкаваньні міліцыі. Двойчы суддзя Вікторыя Шабуня пераносіла разбіральніцтва для дапрацоўкі матэрыялаў справы ў РУУС. “Склалася такое ўражаньне, што працэс даўся цяжка абодвум бакам,” – гаворыць кіраўнік Руху Салідарнасьці “Разам” Мікалай Аўтуховіч.

– Суддзя па ўсіх тых працэсуальных парушэннях, якія былі заўважаны і падкрэслены, павінна была адмяніць пратакол і ўвогуле ніяк не караць. Яна абвясціла самы мяккі прысуд, таму што бачыла, колькі было парушэнняў з боку міліцыянтаў.

“На жаль, у судовай сістэме нічога не зьмянілася,” – падсумаваў кіраўнік Руху Салідарнасьці “Разам” Мікалай Аўтуховіч. Суддзя Шабуня прызнала Вячаслава Сіўчыка вінаватым. Палітыка пакаралі штрафам у памеры 10 базавых велічыняў. Сіўчык зьбіраецца абскарджваць прысуд у вышэйшых інстанцыях.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота svaboda.org