У інтэрнэце параўноўваюць беларускую згушчонку



У сацыяльных сетках і на «Youtube» зʼявіўся новы відэаролік на тэму, якая згушчонка лепшая – рагачоўская ці глыбоцкая. Аўтар роліка параўноўвае кансістэнцыю згушчанага малака з дапамогаю лыжкі, а таксама выносіць субʼектыўны вердыкт адносна смаку. Паводле вынікаў эксперыменту выйграе рагачоўская згушчонка, бо яна больш густая і не мае гаркаватага прысмаку.

Зрэшты, спрэчкі пра якасць згушчонкі ідуць у інтэрнэце ўжо даўно, але адэпты той ці іншай згушчонкі рэдка пераходзяць на іншы бок.

Смак рагачоўскай і глыбоцкай згушчонкі адрозніваецца праз розныя тэхналогіі вытворчасці: на глыбоцкім заводзе спачатку загушчаюць малако, а потым дадаюць цукровы сіроп. У Рагачове ж спачатку змешваюць малако і цукар і толькі потым загушчаюць масу.

belsat