На мора на цягніку з Менска і абласных цэнтраў



Беларуская чыгунка аднаўляе курсаванне цягнікоў у кірунку Чарнаморскага і Азоўскага узбярэжжаў, паведамляецца на сайце БЧ.

Аднаўляецца курсаванне бесперасадачных[ маршрутаў у руху: Гародня — Адлер з 02.06 па 14.09 праз дзень, Гародня — Адэса з 04.06 па 16.09 праз дзень, Магілёў — Адлер з 15.06 па 29.09 праз дзень, Магілёў — Анапа з 14.06.по 30.09 адзін раз у чатыры дні, Магілёў — Адэса з 14.06 па 12.09 праз дзень, Магілёў — Мін. Воды з 16.06 па 28.09 адзін раз у чатыры дні, Віцебск — Адлер з 15.06 па 29.09 праз дзень, Віцебск — Анапа з 14.06 па 30.09 адзін раз у чатыры дні.

З 15 чэрвеня па 15 верасня прызначаны цягнік міжнародных ліній № 284/283 Баранавічы — Мінск — Херсон. З 3 чэрвеня па 17 верасня штодня будзе курсаваць цягнік міжнародных ліній № 100/99 Мінск — Новааляксееўка. З 2 чэрвеня павялічыцца перыядычнасць курсавання цягніка міжнародных ліній № 94/93 Мінск — Адэса, які будзе адпраўляцца з Мінска па цотных чыслах, з Адэсы — па няцотных.

Таксама з Менска працягнуць курсаваць круглагодныя цягнікі да Адлера, Анапы і Мінеральных Вод.