Парламенцкая кампанія 2016: пакуль на стадыі дыскусій



Парламенцкая кампанія 2016: пакуль на стадыі дыскусій. Апазіцыя вырашае, як аб’яднацца, а кіраўнік Беларусі заявіў, што дзяржава падтрымае кандыдатаў у парламент, якія будуць выступаць за незалежнасць Беларусі і супраць шокавых эканамічных рэформаў. «Здавалася б, апазіцыйныя кандыдаты адпавядаюць гэтым крытэрыям, але ў новым парламенце іх ніхто не чакае», — заўважае палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі:

— Толькі наіўныя могуць думаць, што такім чынам Лукашэнка сігналізуе, умоўна кажучы, БНФ-аўцаў. У шырокім сэнсе выказванне Лукашэнкі не азначае, што ён бачыць у складзе парламента прадстаўнікоў такой вось, можа не радыкальнай, але дастаткова паслядоўнай і ясна акрэсленай беларускай апазіцыі, бо ў прынцыпе яна застаецца пятай калонай для Лукашэнкі. 

Выстаўляць крытэрыі для кандыдатаў у парламент з боку кіраўніка дзяржавы па сваёй сутнасці антызаконна. Аляксандр Класкоўскі нагадвае, што паводле закону, умовы для ўсіх магчымых кандыдатаў мусяць быць роўнымі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя