Прэзентацыя праекта для інвалідаў па зроку



У Берасці прэзентуюць праект агульнанацыянальнага інфармацыйнага цэнтра для інвалідаў па зроку. Пра магчымасці і перспектывы цэнтра распавядуць адмыслоўцы з Менска. Намеснік старшыні Берасцейскага абласнога ўпраўлення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Андрэй Лявіцкі паведаміў, што праект у першую чаргу скіраваны на моладзь:

–  Мы будзем збіраць усіх зацікаўленых сярод навучэнцаў, моладзі. Да нас прыедуць людзі з Менска на 2 дні. Паглядзім, што цікавага яны нам прадэманструюць. Інфармацыйны рэсурс будзе дапамагаць ім перадусім у вучобе.

На Берасцейшчыне моладзь з захворваннем зроку пераважна вучыцца ў Берасцейскім дзяржаўным педагагічным  ды ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Менавіта з гэтымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі абласное таварыства інвалідаў па зроку вядзе шчыльную супрацу па стварэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота kraj.by