Моладзевы баксёрскі турнір памяці Віктара Усава
Спартоўцы Беларусі, Украіны, Расеі, Малдовы і Польшчы прынялі ўдзел у міжнародным моладзевым баксёрскім турніры памяці героя Савецкага Саюза Віктара Усава. Турнір у Гародні стаў апошнім этапам падрыхтоўкі да юніёрскага чэмпіянату Еўропы, які неўзабаве адбудзецца ў Венгрыі. Як зазначае галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Паршын, маладыя баксёры прадэманстравалі добры ровень падрыхтоўкі, што дае ім пэўныя шанцы на поспех у кантынентальным чэмпіянаце:
– Прыехала вельмі моцная ўкраінская каманда. Тут і прызёры Еўропы, і пераможцы чэмпіянату Украіны. З Малдовы таксама прызёры Еўропы, чэмпіёны краіны. Але і нашы хлопцы не саступаюць ім.
Баксёрскі турнір у Гародні з’яўляецца адным са старэйшых на постсавецкай прасторы. За 46-гадовую гісторыю ў ім удзельнічалі многія маладыя спартоўцы, якія затым паспяхова выступалі на еўрапейскім і сусветным узроўні.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня