Выйшла кніга „Езуіцкі квартал у Гародні”
Прыватная ініцыятыва выдала кнігу „Езуіцкі квартал у Гародні”, яе наклад складае ўсяго 10 асобнікаў.
Аўтар кнігі, дырэктар музея-аптэкі Вікторыя Ткачова спадзяецца, што ўсё ж будзе знойдзена магчымасьць, каб кніга была даступна шырокаму колу чытачоў:
– Нам даўно ўжо была патрэбна такая кніжка, бо пра езуітаў людзі штосьці чулі, але не ведаюць нават, што ў нас у Гародні існаваў цэлы езуіцкі квартал. Езуіты прынеслі цывілізацыю на нашыя землі, наша аптэка таксама была езуіцкая. Турысты ўвесь час заходзяць у касцёл, а потым сюды ў аптэку. Хацелася б папулярызаваць гісторыю езуітаў.
„Кніга „Езуіцкі квартал у Гародні” выдадзена па-расейску. Бо турысты, якія наведваюць музей-аптэку, збольшага карыстаюцца расейскай мовай”, – кажа Вікторыя Ткачова.
Кніжка мае высокамастацкае аздабленне, надрукавана на мелаванай паперы, і бласлаўлёная біскупам Гарадзенскім Аляксандрам Кашкевічам.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня