Берасцейскае „Дынама” і „Тарпеда” забілі пяць мячоў



У заключным матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі берасцейскае „Дынама” адолела жодзінскае „Тарпеда”3:2.

Трэнер „Дынама” Сяргей Кавальчук пракаментаваў перамогу сваёй каманды.

Перш за ўсё, хачу сказаць дзякуй заўзятарам за атмасферу на матчы. Што тычыцца гульні, зразумела, было цяжка. Скоўвала нас вельмі моцна. Гол Максіма Чыжа са штрафнога надаў хлопцам ўпэўненасці ў сабе. Мы сапраўды вельмі хацелі перамагчы, але ведалі, што з „Тарпеда” цяжка гуляць, каманда вельмі арганізаваная. Але я ўдзячны хлопцам за самааддачу, з якой яны выцягнулі гэты цяжкі матч. На жылах выцягнулі.

Паядынак 7-га тура наведалі ўсяго 700 чалавек.