У Бярозе забаранілі пікет, прысвечаны 500-годдзю бітвы пад Воршай



Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты атрымалі адмову на правядзенне пікету 8-га верасня.

Адмова падпісана намеснікам старшыні Бярозаўскага райвыканкама Яўгенам Тарасюком. А распараджэнне аб адмове даў сам старшыня райвыкванкама Юры Наркевіч.

rusetski_1

Прычына адмовы – ў дамоўленасцях з арганізацыямі, абслугоўваючымі пікет з 10-ці чалавек, кажа адзін з заяўнікаў пікету Сяржук Русецкі:

– І зноў жа райвыканкам пацвярджае, што мы не заключылі дамову з РАУС на абслугоўванне пікету.

 Між тым, згодна з пастановай Савета міністраў, да міліцыі павінен звяртацца ў гэтай справе сам райвыканкам.

Мэтай пікету было адзначэнне пяцісотгоддзя бітвы пад Воршай, а таксама пратэст супраць размяшчэння расейскіх вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі і наяўнасці палітычных вязняў.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя