У „Дудутках” пройдзе Купальскі open-air фэст „Свята Сонца”



У Музейным комплексе „Дудуткі” 18-19 чэрвеня пройдзе фэст „Свята Сонца”.

Пачатак мерапрыемства а 10-й гадзіне 18 чэрвеня. Фэст прымеркаваны да дня летняга сонцастаяння, старажытнага свята Купалля.

K06UWA67QPM

У межах фэста адбудзецца мноства рознапланавых мерапрыемстваў, аб’яднаных агульнай ідэяй.

Галоўная падзея фэста – open-air канцэрт з удзелам знакамітых калектываў айчыннай і замежнай folk / folk-rock / pagan сцэны.

Сярод удзельнікаў: IRDORATH (BY), PAWA (BY), TEUFELSTANZ (RU), FRAM (UA), РОКАШ (BY), BY CRY (BY), NAVI (BY), FORODWAITH (BY), SONTSEVOROT (BY), HARDWOOD (BY), ЯГОРАВА ГАРА (BY), ВСЁ_CRAZY (BY), BY EFFECT (BY), TERRAKOD (BY), INSPIRIA (BY), AILLION (BY) ды іншыя.

Таксама цягам фэсту пройдуць навуковыя канферэнцыі і семінары, майстар-класы па народных рамёслах. Для ўсіх удзельнікаў фэста будзе дзейнічаць намётавы лагер, будуць працаваць розныя лакацыі:

  • этна-пляцоўка,
  • горад майстроў і рамеснікаў,
  • старадаўні кірмаш,
  • пройдуць выступы вулічных тэатраў, старажытных мызыкаў, танцораў,
  • абрадавая пляцоўка,
  • пляцоўка для спартыўных ды настольных гульняў,
  • шматлікія майстар-класы,
  • інтэрактыўныя пляцоўкі,
  • рыцарская пляцоўка,
  • адбудуцца спаборніцтвы лучнікаў (традыцыйны, альбо сярэднявечны лук) ды інш.

Пасля заканчэння open-air канцэрта, адбудзецца вялізнае вогненнае шоу, факельнае шэсце да ракі Пціч, на беразе якой запылае самае вялікае ў Беларусі купальскае вогнішча! Затым – скокі-карагоды, гульні, купальская варажба ды шмат чаго іншага!

Сайт: http://svyata-sontsa.by/

Cац. cеткі: https://vk.com/sviata_sonca

Арганізатары фестывалю:

Аляксандр Рак, Экстрым Тэатр „Berserk” http://vk.com/berserk_theatre

музейны комплекс „Дудуткі”, www.dudutki.by

11K06UWA67QPM

Беларускае Радыё Рацыя