Часопіс “Вожык” шукае новых аўтараў у рэгіёнах



У Лідскім філіяле літаратурнага музея ў доміку Таўлая прайшла прэзентацыя сатырычна-гумарыстычнага часопіса “Вожык”. Сябры рэдакцыі расказалі і паказалі жыхарам Ліды, як пачынаўся часопіс і чым ён жыве сёння.

DSCF5495

У сваю чаргу сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце” зачыталі прысутным некалькі сваіх гумарыстычных твораў, якія з часам могуць з’явіцца на старонках “Вожыка”.

Па словах выконваючай абавязкі галоўнага рэдактара часопіса Ганны Кіслушчанка, з мэтай пошуку новых аўтараў з рэгіёнаў Беларусі, “Вожык” ладзіць шэраг творчых сустрэч:

– У гэтым годзе ў нас юбілейная дата, і з гэтай нагоды мы імкнемся як мага болей месцаў наведаць, паказаць сябе, наладзіць творчыя сувязі, знайсці новыя таленты, бо яны раскіданыя па ўсёй Беларусі. Мы спадзяемся, што з Лідчыны нам пачнуць часцей і больш пісаць.

Сатырычна-гумарыстычны часопіс “Вожык”, які адзначае ў гэтым годзе свой 75-гадовы юбілей, пачаў выходзіць з ліпеня 1941 года ў выглядзе агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”. А ўжо са жніўня 1945 года і па сённяшні дзень пад сталаю назваю “Вожык”.

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя