Гадавіна смерці ды кананізацыі Святога Максіма Горліцкага
Сёння, 6 верасня, Царква ў Польшчы адзначае падвойную гадавіну – сто гадоў з дня смерці ды 20 гадоў кананізацыі святога мучанніка Максіма Горліцкага.
Самыя вялікія ўрачыстасці пройдуць у Горльцах, дзе і адправяюцца пілігрымкі. Адна з іх выехала з Пасынак. “Вязем крыж ад праваслаўных Падляшша” – кажа айцец Яўген Сушч, які з’яўляецца настаяцелям прыходу Святога Яна Хрысціцеля ў Пасынках:
– Святы Максім – гэта вобраз чалавека, якія прыняў свяшчэнства і аддаў жыццё за святое праваслаўе. Ён мог адмовіцца ад царквы і жыць далей, але ён не адмовіўся, пайшоў за Хрыстом і заплаціў самую вяікую цэну – аддаў жыццё. Яго расстралялі за тое, што ён быў праваслаўным святаром.
Святочныя ўрачыстасці ў Горліцах пройдуць у царкве Святой Тройцы. Галоўная пантыфікальная літургія пачнецца ў 10 гадзін. Праводзіць ёй будзе Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя