Баскетбалісткі зборнай Беларусі вырвалі перамогу ў японак
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе другі раз перамагла на турніры памяці Сямёна Халіпскага, які праходзіць у менскім Палацы спорту.
Беларускі адолелі каманду Японіі, саступаючы па ходу трэцяй чвэрці з розніцай у 15 ачкоў.
Беларусь – Японія – 78:77 (14:25, 19:17, 22:23, 23:12)
Каманда Анатоля Буяльскага здолела вырваць перамогу толькі за 23 секунды да сірэны. Галоўнай гераіняй апошняй хвіліны стала Кацярына Сныціна, якая пры ліку 75:77 спачатку заблакавала кідок японак, а затым зарабіла і рэалізавала 3 штрафных кідка.
У іншым матчы на турніры каманда Турцыі разграміла Новую Зеландыю – 70:39.
4 чэрвеня беларускі згуляюць з турчанкамі і выявяць пераможцу турніру. Пачатак матчу ў менскім Палацы спорту ў 17.30.
Паводле tut.by