Вялікая Бераставіца рыхтуецца да „каменданцкай гадзіны”
Некалькі блок-пастоў з’явілася на выездах з гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца, які знаходзіцца непадалёку беларуска-польскай мяжы. Паводле папярэдняй інфармацыі, галоўная прычына будаўніцтва ўмацаванняў з бетонных блокаў і мяшкоў з пяском – вайсковыя вучэнні, якія маюць адбыцца на наступным тыдні.
[Not a valid template]
Такія ўмацаванні з’яўляюцца нагляднымі элементамі гібрыднай вайны, якую вядзе Расея супраць Украіны, і на думку рэдактара беларускай службы валанцёрскай супольнасці Inform Napalm Дзяніса Івашына, не могуць не выклікаць занепакоенасць грамадства:
– Падчас гэтых вучэнняў у Бераставіцах упершыню ў найноўшай Беларусі будзе ўведзена каменданцкая гадзіна, то бок людзі будуць вымушаны жыць практычна ва ўмовах вайсковага часу. Зразумела, будуць парушаны канстытуцыйныя правы грамадзянаў. Тут маюць падключыцца і праваабаронцы. Трэба адсочваць гэтую сітуацыю, наколькі гэта ўсё законна.
У межах маючых адбыцца з 13 па 16 чэрвеня вайсковых вучэнняў у Вялікай Бераставіцы будуць адпрацоўвацца элементы супрацьдзеяння ўзброеным фармаванням падчас масавых пратэстаў, а таксама спыненне дыверсійных і правакацыйных захадаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bsblog.info