У Пружанах адбыўся круглы стол па праблеме гандлю людзьмі



Круглы стол на тэму ўзмацнення механізмаў прадухілення сітуацый з гандлем людзьмі прайшоў у Пружанах берасцейскай вобласці. Яго арганізатарамі выступілі берасцейскія прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Клуб дзелавых жанчын”.

Валянціна Пухцеева адзначыла, што Пружанскі раён – гэта мясцовасць, у якой парушэнне правоў людзей не менш распаўсюджана, чым у буйных гарадах:

– Пацярпелых, якія стаяць на ўліку ў Пружанскім раёне, вельмі шмат А на першы месцы – Баранавічы, Берасце, а трэцяе месца займаюць менавіта Пружаны. Мы хочам наладзіць механізм выяўлення і перанакіравання ў нашу арганізацыю пацярпелых ад гандлю людзьмі, для аказання дапамогі.

Асноўнай мэтавай аўдыторыяй круглага стала сталі прадстаўнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў, бо раёны валодаюць найменшай колькасцю інфармацыі ў сферы аказання дапамогі пацярпелым у выпадку гандлю людзьмі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце