«Celtic Glasgow» стаў пераможцам турніру маладых футбалістаў
«Celtic Glasgow» стаў пераможцам міжнароднага турніра маладых футбалістаў «Jaga Cup» у Беластоку.
Дзесяцігодкі з ФК Менск занялі чацвёртае месца, саступаючы ў матчы за трэцяе гаспадарам — «Ягелоніі Беласток». У турніры прынялі ўдзел 20 камандаў з розных месцаў Еўропы.
Кшыштаф Залескі, трэнер «Ягелоніі-Беласток»:
— З камандай з Менска мы ўжо гулялі некалькі месяцаў таму і прайгралі. Таму, гэта ўдалы рэванш з нашага боку. Матч быў зацяты, сілы камандаў роўныя, абедзве каманды мелі зручныя моманты, але мы на адзін гол аказаліся лепшымі.
Артур Сокалаў, футбольны клуб Менск:
— Можна сказаць вырашальная гульня. У нас была адна параза ў групе і выйшла, што гэтыя тры ачкі, якія мы аддалі сапернікам, былі найбольш важнымі, бо нам не хапіла ў выніку аднаго ачка, каб выйсці ў фінал, і мы змагаліся толькі за трэцяе і чацвёртае месцы.
«Celtic Glasgow» перамог у фінале каманду Вігры Сувалкі 6-0. У турніры ўдзельнічалі таксама каманды ФК Ковель з Украіны, Ава-тра Капенгаген з Даніі ды 16 камандаў з Польшчы.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя