У Пінску з’явіліся помнікі хлебу і ўюну



У Пінску з’явіўся помнік беларускаму хлебу, а таксама легендарнаму ўюну з твора Уладзіміра Караткевіча „Званы ў прадоннях азёр”. Кампазіцыі ўрачыста адкрылі падчас святкавання хлебаробчага свята “Дажынкі-2014”.

Помнік хлебу ўсталявалі на цэнтральнай плошчы каля Гарадскога палаца культуры, а гранітны ўюн “пасяліўся” на новай частцы набярэжнай.

Помнікі належаць аўтарству вядомага пінскага скульптара Сяргея Жылевіча:

– Зрабіў рыбу прызямлённую, каб усе маглі яе пазнаць, памацаць, пагладзіць і тым самым адчуць нейкае цяпло.

Існуе легенда, што ў мінулым, калі жыццё на Палессі толькі зарадзілася, пінскія рыбакі злавілі ў Піне вялізарнага ўюна, даўжыня якога складала некалькі метраў, яны пасадзілі яго на ланцуг ды паказвалі людзям.

Chleb

Ujun

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара