Cупраць зносу паркавых зонаў на тэрыторыі Берасцейскай крэпасці



Берасцейскія эколагі выступаюць супраць зносу паркавых зонаў на тэрыторыі фартоў Берасцейскай крэпасці. Яны лічаць, што стварэнне новых спецыялізаваных зялёных зонаў у буйных мікрараёнах гораду за бюджэтныя сродкі – немэтазгодна. Неабходна захоўваць тыя прыродныя ландшафты, якія мы ўжо маем, да пракладу, форт М, або ваколіцы Бернардынскага кляштара, – упэўнены адзін з рэдактараў ’’Зялёнага парталу’’ Аляксей Купрыкоў:

– Паркавыя зоны на тэрыторыі фартоў Берасцейскай крэпасці плануюцца пад знос. Тады як на нейкіх пустках ствараюцца новыя паркі. Паркі трэба ствараць, а на пустках – гэта выдатна. Але пры гэтым дастаткова невялікія сродкі ўкласці, каб упарадкаваць гатовыя паркавыя тэрыторыі. Тым больш, што гэта гістарычны, культурны і прыродны важны аб’ект.

Гэтыя дзве прыродныя зоны – гэта ўжо гатовыя паркі, якія трэба захоўваць і акультурваць, іх трэба рэкламаваць у Беларусі і па-за яе межамі, – упэўнены эколаг.

Беларускае Радыё Рацыя