Беларуская цяжкаатлетка дыскваліфікавана на 4 гады за допінг



Вядомая беларуская цяжкаатлетка Анастасія Новікава дыскваліфікавана на 4 гады за ўжыванне забароненых прэпаратаў. Такая інфармацыя змешчана на сайце Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА).

Новікава

Тэрмін дыскваліфікацыі Новікавай адлічваецца з 21 снежня 2015 года і завершыцца 20 снежня 2019 года. Акрамя таго, ануляваныя вынікі спартоўкі на чэмпіянаце свету-2015 у Х’юстане (ЗША), дзе ў вагавой катэгорыі да 58 кг яна заняла 4-е месца па выніках спаборніцтваў у суме двуборства. Станоўчы допінг-тэст цяжкаатлетка здала як раз у ходзе планетарнага форуму, пра што Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі абвясціла ў снежні мінулага года неўзабаве пасля заканчэння чэмпіянату па выніках даследавання пробаў А.