Што будзе далей — невядома



«Што будзе далей — невядома», — сказала нашаму радыё дырэктарка Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі Агнешка Карыткоўска-Мазур.

z14984906Q,Spektakl--Momo--w-Teatrze-Dramatycznym--Rezyserka-

Пасля 4 гадоў працы яна пакідае пасаду дырэктара і рэжысёра ўстановы. Менавіта за час яе працы на беластоцкай сцэне з’яўляліся спектаклі з беларускай і мясцовай тэматыкай, пра жыццё пагранічча і сувязі з Беларуссю. Найперш, гэта спектаклі «Антыгона» і «Сонька», «Бежанцы.Exsodus» і «Exsodus 2.0». Апошнім спектаклем, прызнаецца рэжысёрка, яна завяршыла цыкл ў Беластоцкім тэатры, а што будзе далей – невядома.

— Я мяркую, што спектаклі знімуць з паказу, але яны таксама цяжкія ў эксплуатацыі, бо ў кожным спектаклі ёсць гасцявыя акцёры і гэта патрабуе надзвычайнага высілку, каб усіх гэтых людзей сабраць у адным месцы. Ці наступная дырэкцыя будзе рабіць гэта я не ведаю, не ўпэўненая.  Для мяне асабіста «Exsodus 2.0», апошні спектакль у маёй рэжысуры гэта пэўная кода, а таксама, а таксама закрыццём трыпціху пасля «Антыгоны», «Сонькі», «Бежанцах».

Завяршыўся конкурс на замяшчэнне пасады дырэктара Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку, вынікі якога плануюць агучыць ў канцы тыдня.

Цалкам гутарку з Агнешкай Карыткоўскай-Мазур слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя